11 лiпеня 2020, Субота, 1:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: Беларусы не даруюць Лукашэнку масавых смерцяў ад каранавіруса

30
Арцемій Троіцкі: Беларусы не даруюць Лукашэнку масавых смерцяў ад каранавіруса
Арцемій Троіцкі

Дыктатар дзейнічае, як савецкія ўлады пасля Чарнобыльскай аварыі.

Вядомы расейскі журналіст Арцемій Троіцкі ў чарговым відэароліку на сваім youtube-канале заявіў, што дзеянні Лукашэнкі нагадваюць дзеянні савецкіх уладаў пасля Чарнобыльскай аварыі.

«Людзям тады нічога не паведамлялася аб тым, што жывуць яны, фактычна, пасля выбуху атамнай бомбы. (...) Аляксандр Лукашэнка прайграе дубль два той сітуацыі ў 2020-м», - заявіў Арцемій Троіцкі.

Са слоў журналіста, «людзі ў Беларусі з гэтай нагоды наракаюць».

«Яны былі б рады, калі б нейкія ахоўныя захады былі ўведзеныя. Але Лукашэнка прытрымліваецца на гэты конт іншага пункту гледжання, - мяркуе Арцемій Троіцкі. - Калі ў Беларусі пачнецца нешта зусім нядобрае і людзі пачнуць заражацца і паміраць у еўрапейскіх маштабах, думаю, насельніцтва яму гэта не даруе ніколі і ні за што».