26 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі ад каранавірусу памерлі ўжо сто медыкаў

У Італіі ад каранавірусу памерлі ўжо сто медыкаў
Фота: Getty Images

Усяго ў краіне заразілася больш 12 тысяч медыцынскіх работнікаў.

Колькасць памерлых ад каранавірусу медыцынскіх работнікаў у Італіі дасягнула сотні. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Ansa.

Італійская федэрацыя медыкаў паведаміла пра смерць яшчэ чатырох лекараў, у выніку агульная колькасць загінулых медыкаў узрасла да 100. Гэтая лічба ўключае і практыкуючых медыкаў, і тых, хто выйшаў на пенсію, але вярнуўся, каб дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам.

Прафзвязы ўжо некалькі тыдняў падкрэсліваюць, што тыя, хто працуе ў кантакце з пацыентамі з COVID-19, павінны мець магчымасць рабіць гэта бяспечна і з дапамогай адпаведных сродкаў індывідуальнай абароны.

Усяго каранавірусам заразіліся 12 681 медыцынскі работнік, уключаючы лекараў, медсясцёр, лабарантаў, кіроўцаў хуткай дапамогі, дапаможных работнікаў. Больш за палову заражаных медыкаў - медсёстры.

Як паведамлялася, у Італіі прадаўжае зніжацца дзённая колькасць памерлых у сувязі з COVID-19, а колькасць тых, хто ачуняў, напярэдадні ўстанавіла новы рэкорд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках