5 чэрвеня 2020, Пятніца, 15:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Ужо наспела неабходнасць прымаць спецыяльную пастанову наконт Лукашэнкі

35
Андрэй Саннікаў: Ужо наспела неабходнасць прымаць спецыяльную пастанову наконт Лукашэнкі
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Палітыка дыктатара накіраваная на знішчэнне людзей.

Беларусь праз утойванне маштабаў эпідэміі каранавірусу павялічвае пагрозу для жыцця людзей не толькі ў суседніх з ёй краінах, але і для ўсёй Еўропы. Пра гэта выданню "Гордон" заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у каментары сітуацыю з масавым затрыманнем журналістаў і блогераў, якія пішуць аб рэальных маштабах эпідэміі каранавіруса ў краіне.

«Затрыманні ў Беларусі звязаныя з парадам, які арганізаваў для сябе шалёны дыктатар. Арыштоўваюць людзей за тое, што яны распавядаюць праўду аб гэтай палітыцы Лукашэнкі, якая (можна ўжо казаць проста) накіраваная на забойства людзей. Больш за сотню затрымалі ва ўсіх рэгіёнах краіны – Берасці, Віцебску, Менску, Гомелі і невялікіх гарадах. Гэтая барацьба з каранавірусам праз барацьбу з незалежнымі медыямі, блогерамі, журналістамі - звычайныя дзеі дыктатара, які мяркуе, што можа рэпрэсіямі перамагчы каранавірус», – сказаў суразмоўца.

З ягоных слоў, мэта Лукашэнкі – больш хуткае распаўсюджванне віруса ў краіне.

«Лукашэнка адразу заняў такую пазіцыю і казаў пра гэта не раз, што яго мэта - заразіць як мага больш людзей. Для гэтага трэба праводзіць масавыя мерапрыемствы: парады, суботнікі, гнаць дзяцей у школы. А яшчэ ён так званыя выбары абвясціў. Усё робіць, каб павялічыць кантакты паміж людзьмі. І пры гэтым утойваюцца рэальныя звесткі аб заражаных і памерлых. Сёння ў тэмпах заражэння Беларусь першая ў Еўропе. Больш за сотню памерлых? Гэта хлусня. Я не магу сцвярджаць, але мяркую, што памерлых нашмат больш за тысячу. Гэта выцякае з простага параўнання суадносін колькасці захварэлых і памерлых у іншых краінах і ў Беларусі», – паведаміў Саннікаў.

Ён падкрэсліў, што медыцынскаму персаналу забаронена выдаваць інфармацыю аб рэальнай колькасці захварэлых.

«Лекарам і кіраўнікам лякарняў загадана маўчаць, не называць дакладныя звесткі хворых, утойваць рэальную сітуацыю забяспечанасці медыкаментамі, абсталяваннем, сродкамі абароны і гэтак далей. Як у часы сталінскага тэрору, калі выканаўцаў абавязвалі падпісваць дакументы аб невыдаванні. Гэтая палітыка накіраваная на знішчэнне людзей. У Беларусі ўжо можна казаць пра генацыд», - заявіў палітык.

Саннікаў звяртае ўвагу, што дзеянні кіраўніцтва Беларусі падобныя да паводзін кітайскіх уладаў, якія ўтойвалі ад усяго свету інфармацыю аб новым вірусе.

«Сітуацыя сур'ёзная не толькі для самой краіны, але і для ўсіх яе суседзяў, Для Еўропы агулам. Бо з пандэміяй можна змагацца толькі калектыўнымі намаганнямі. А калі дзесьці ўспыхвае асяродак, маштабы небяспекі якога ўтойваюць, зразумела: гэта ўдарыць па ўсіх. Так што, магчыма, неўзабаве спатрэбяцца і гуманітарныя канвоі, і надзвычайная дапамога. Мне здаецца, цяпер наглядна праяўляе сябе сама сістэма. Ужо трэба казаць не толькі пра пандэмію, але і пра барацьбу з аўтарытарна-дыктатарскімі рэжымамі. Масток ад Кітая да Беларусі лагічны і зразумелы. Кітай утаіў інфармацыю, і гэта павялічыла небяспеку для ўсяго свету. Беларусь прадаўжае кітайскую справу і толькі павялічвае пагрозу для людзей у цэнтры Еўропы», - сказаў Саннікаў.

Ён мяркуе, што ў Еўропе павінны перагледзець палітыку ў дачыненні да Беларусі.

«Ужо наспела неабходнасць прымаць адмысловую пастанову наконт Лукашэнкі. САЗ спачатку хваліла яго за падрыхтоўку да эпідэміі, а потым, калі ўсё ўбачыла, у шоку заклікала яго скасаваць парад, але атрымала ў адказ важкую поўху. Нельга не заўважаць таго, што адбываецца ў Беларусі. Але ў гэты ж самы час Брусэль дэманструе звычайнае ханжаскае стаўленне і выпускае заявы аб «Усходнім партнёрстве», дзе гаворыцца аб зацікаўленасці краіны ў дэмакратычным развіцці, агульных пунктах судакранання...Проста тэатр абсурду! У ЕЗ рэагуюць так, нібы ў Беларусі нічога не адбываецца, быццам рэжым не вядзе палітыку знішчэння чалавечых жыццяў. А па меры рэалізацыі гэтых бесчалавечных дзеянняў уладаў Беларусі будзе стварацца ўсё большая небяспека для ўсіх у Еўропе без выключэння», – рэзюмаваў Саннікаў.