10 траўня 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узурпатар хоча заразіць як мага больш людзей

18
Узурпатар хоча заразіць як мага больш людзей

Даказана, што так званы «калектыўны імунітэт» – міф.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў:

«Амерыканскія навукоўцы з школы аховы здароўя імя Блумберга пры аўтарытэтным універсітэце імя Джонса Хопкінса пераканальна даказалі, што так званы “калектыўны імунітэт” – міф. Больш за тое, такая стратэгія барацьбы з каранавірусам пагібельная для людзей, абрыне сістэму аховы здароўя, выкасіць лекараў. Гэта ж сцвярджаюць і іншыя аўтарытэтныя навукоўцы. Пры не вывучаным да канца вірусе, у адсутнасць вакцыны проста немагчыма нават спрабаваць гаварыць пра “калектыўны імунітэт” як пра нешта дапушчальнае і прымальнае.

“Калектыўны імунітэт” дасягальны, калі перахварэюць або будуць вакцынаваныя 60–70% насельніцтва. Калі няма вакцыны – значыць такі імунітэт дасягаецца свядомым заражэннем людзей (менавіта гэта азначае адмову ад карантыну). Пры гэтым шматкроць вырастае смяротнасць.

Дарэчы, даслоўны пераклад з ангельскай “калектыўнага імунітэту” – статкавы імунітэт.

Для Беларусі гэта больш дакладны тэрмін, паколькі Лукашэнка менавіта так і ставіцца да людзей, як да статку.

Ён нават не ўжывае тэрмін “калектыўны імунітэт”. Гэта робяць ягоныя дараднічкі, а сам узурпатар з пажадлівасцю кажа пра тое, што трэба заразіць як мага больш людзей. Гэта значыць як мага больш людзей падвесці пад смяротную рызыку.

Вось для гэтага праводзяцца футбол, хакей, суботнікі, канцэрты, парады, а цяпер яшчэ і “выбары” абвесціў, каб павялічыць лік кантактаў паміж людзьмі. Да майго здзіўлення памагатымі гэтага злачынства, акрамя махляроў, захацелі стаць і некаторыя апазіцыянеры. Спадзяюся, ненадоўга.

Няўжо яшчэ не зразумела, што няма ніякай стратэгіі выпрацоўкі калектыўнага, “статкавага”, імунітэту?

Ёсць стратэгія забойства вялікай колькасці людзей. Ёсць палітыка “зачысткі”.

Ёй можа супрацьстаяць толькі калектыўная салідарнасць – здольнасць абараніць і адстаяць і сябе, і краіну, ачысціцца і ад каранавірусу, і ад дыктатуры».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках