13 траўня 2026, Серада, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавіцкім раёне пад заражаных каранавірусам рыхтуюць санаторыі

3
У Баранавіцкім раёне пад заражаных каранавірусам рыхтуюць санаторыі

У Баранавіцкай гарадской паліклініцы №3 захварэлі ўсе лекары.

Чытачы пішуць пра новыя выпадкі Covid-19 у Берасцейскай вобласці. Для прыёму заражаных з Баранавічаў рыхтуюць санаторыі і бальніцы ў вёсках Баранавіцкага раёна, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У Жабінцы Берасцейскай вобласці Covid-19 пацверджаны ў начальніка раённага аддзела МНС, а таксама ў тэрапеўта з Цэнтральнай раённай бальніцы. Былы галоўны лекар - кантакт першага ўзроўню. Мясцовы МНС на карантыне», - піша чытач.

«Баранавічы. Апрацоўвалі пад'езды на вуліцы Жукава, 16. Ёсць заражаныя», - паведамляе падпісант.

«У Баранавічах заражанымі і кантактамі першага ўзроўню запоўненыя Чыгуначная бальніца, наркадыспансер, кардыялогія. Для прыёму хворых рыхтуюць санаторый Чабарок пад Баранавічамі. Таксама вызваленая бальніца ў вёсцы Гарадзішча», - піша супрацоўнік адной з бальніц райцэнтра.

«Тэрапеўтычнае аддзяленне ў Баранавічах засталася без дактароў. У Баранавіцкай гарадской паліклініцы №3 захварэлі ўсе лекары. У многіх ужо пацверджаны дыягназ Covid-19», - паведамляе жыхар горада.

«У аграгарадку Белавежскі Камянецкага раёна восем сем'яў пад падазрэннем на заражэнне каранавірусам», - піша жыхар аграгарадка.

«Медсястра інфекцыйнага аддзялення Маларыцкай ЦРБ хворая на каранавірус. Таксама ў сярэдняй школе №2 мінімум тры чалавекі адпраўленыя з тэмпературай на бальнічны. Пры гэтым бацькоў настаўнікі не апавясцілі. Дырэктар мясцовага ЖКГ на самаізаляцыі, чакае выніку», - паведамляе чытач.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках