26 красавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нанёс пяць сталінскіх удараў па сваёй наменклатуры

69
Лукашэнка нанёс пяць сталінскіх удараў па сваёй наменклатуры
ФОТА: TVR.BY

У Беларусі да моманту «выбараў» пазаражаецца і вымрэ ўся «вертыкаль».

Аб рэальных маштабах катастрофы ў Беларусі і «выбарах» падчас эпідэміі сайт Charter97.org пагаварыў з каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрыем Бандарэнкам:

- Сітуацыя ў краіне вельмі трывожная і можна сказаць, што сёння Беларусь з'яўляецца самым небяспечным месцам на планеце Зямля, дзе самая вялікая імавернасць заражэння і смерці ад каранавіруса. Усё гэта з'яўляецца вынікам палітыкі заражэння максімальнай колькасці грамадзян краіны, якую праводзіць Лукашэнка.

Нягледзячы на тое, што пачалося пацяпленне і хочацца расслабіцца, трэба ўзмацніць захады бяспекі, засцярогі, самаізаляцыі.

Сёння Лукашэнка абвясціў вайну беларускаму народу і самае галоўнае для нас у гэтай сітуацыі - зберагчы асабовы склад.

Што да параду ў Менску, то з аднаго боку - ён быў адным са спосабаў масавага заражэння людзей, а з другога - Лукашэнка хацеў паказаць, што ён яшчэ кіруе сітуацыяй. Напраўду гэта не так.

Я паглядзеў на здымкі гэтага параду, якія рабілі зверху з дронаў - там было тры тысячы ўдзельнікаў і, напэўна, столькі ж гледачоў.

На жаль, ёсць інфармацыя пра тое, што падчас рэпетыцый многія жаўнеры і афіцэры заразіліся каранавірусам, захварэлі на запаленне лёгкіх. Думаю, вынікам гэтага парада будзе некалькі тысяч заражаных. Бо гледачы і ўдзельнікі заражалі не толькі адзін аднаго, але і сваіх родных, блізкіх, суседзяў.

Думаю, што не менш за дзвесце чалавек памрэ ў выніку парада, а самае сумнае - быў дадзены яшчэ адзін штуршок да ўзмацнення эпідэміі ў краіне.

- Аднак эпідэмія каранавіруса не зашкодзіла Лукашэнку заявіць аб правядзенні «выбараў» у Беларусі. Да чаго такі спех?

- Самае галоўнае для Лукашэнкі - не лёс краіны і не жыццё беларусаў, а паталагічнае жаданне захаваць уладу. Сёння ён кінуў у мясарубку эпідэміі ўсіх сваіх чыноўнікаў.

У Беларусі рэжым сталінісцкага тыпу, а, як мы ведаем, для Сталіна жыццё ягоных падначаленых нічога не каштавала. Лукашэнка сёння паступае сапраўды такім жа чынам, нанёсшы шэраг сталінскіх удараў па ўласнай наменклатуры.

Першы ўдар - адсутнасць усялякіх карантынных мерапрыемстваў і забарона насіць маскі чыноўнікам. Другі ўдар - дэманстратыўнае святкаванне Вялікадня, наведванне манастыроў (усім выдатна вядома, у што гэта вылілася), суботнік. Трэці - святкаванне 9 траўня з парадам, канцэртамі, феерверкамі падчас эпідэміі ды іншымі шоў. Чацвёртым ударам стане святкаванне 3 ліпеня, часткай якога будзе правядзенне «Славянскага базару». Апошні ўдар - так званая выбарчая кампанія.

Можна казаць пра тое, што да даты «выбараў» уся лукашэнкаўская вертыкаль перазаразіцца і вымрэ. Мы бачылі фізіяноміі чыноўнікаў самага высокага рангу падчас параду і на «святочным» канцэрце. Быў велізарны стрэс. Хтосьці «пераносіць каранавірус на нагах», як загадаў дыктатар, хтосьці спрабуе заліць страх і нянавісць да Лукашэнкі вялікай колькасцю алкаголю.

ФОТА: БЕЛТА

Давайце рэальна ацэнім сітуацыю: пасля ўсіх гэтых кампаній вельмі многія з гэтых чыноўнікаў заразяць сваіх блізкіх і памруць. Так, хтосьці, магчыма, выжыве, перажыўшы цяжкае запаленне лёгкіх і, магчыма, страту родных. Лёс гэтых людзей сумны. Але гэта ўжо праблема САЗ.

- Як бы вы ацанілі рэакцыю апазіцыйных палітыкаў на абвяшчэнне «выбараў»?

- Мяне парадавала разважная ацэнка сітуацыі з боку большасці беларускіх апазіцыйных палітыкаў, рухаў і партый. На першым месцы павінна быць жыццё і здароўе беларусаў. Якая можа быць выбарчая кампанія падчас смяротна небяспечнай эпідэміі?

- Што вы можаце сказаць пра жаданне некаторых асоб паўдзельнічаць у «выбарах»?

- Рэкамендую беларусам не звяртаць увагу на падтанцоўку, якая хочуць дапамагчы Лукашэнку заразіць каранавірусам як мага большую колькасць людзей і падставіць іх жыццё пад сур'ёзную небяспеку.

- Якія практычныя парады вы маглі б даць беларусам у гэтай сітуацыі?

- Мая парада - цалкам ігнараваць так званую выбарчую кампанію. Найбліжэйшыя месяц-паўтара стане зразумелая сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса. Шэраг экспэртаў прагназуе, што захворванне каранавірусам рэзка знізіцца падчас гарачага надвор'я летам.

Я разумею лютасць беларускіх пасіянарыяў і імкненне людзей дзейнічаць, разумею абурэнне тым, што творыць Лукашэнка і ягоныя падбрэхічы. Аднак трэба крыху пачакаць, трэба назапасіць энэргію і сілы. Мы бачым, што ўжо ёсць выпадкі заражэння сярод беларускіх блогераў і актывістаў. Не варта рызыкаваць сваім жыццём проста так.

Сёння ўжо ясна, што лёс Беларусі будзе вызначацца ў канцы лета. Людзі Лукашэнкі да гэтага моманту будуць дэмаралізаваныя і выматаныя, а мы павінны быць здаровымі, энэргічнымі і настроенымі на перамогу.

Паглядзіце самі: хакей, парад, салюты, канцэрты, суботнік - метады, якімі гэты вар'ят змагаўся з эпідэміяй. Можна прагназаваць, што праз пандэмію каранавіруса сёлета падзенне ВУП Беларусі складзе 15-20%. І што, вось гэты ненармальны можа выступаць у якасці крызіснага мэнэджара?! Ні ў якім разе.

Усе экспэрты адзначаюць, што поспех выхаду краін з крызісу будзе залежаць ад даверу людзей да ўлады і кампетэнтных дзеянняў урада. У Беларусі ўзровень даверу да ўлады - гэта нават не нуль, а адмоўная велічыня.

Цалкам падзяляю жаданне большасці беларусаў пазбавіцца ад Лукашэнкі ўжо ў гэтым годзе і ўпэўнены, што так яно і адбудзецца.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках