26 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасла Кітая ў Ізраілі знайшлі мёртвым у яго рэзідэнцыі

Пасла Кітая ў Ізраілі знайшлі мёртвым у яго рэзідэнцыі
ДУ ВЭЙ
ФОТА: REUTERS

На месцы здарэння працуе паліцыя.

У нядзелю, 17 траўня, у Ізраілі быў знойдзены мёртвым пасол Кітая Ду Вэй.

Як паведамляе CNN са спасылкай на спікера МЗС Ізраіля, яго цела знайшлі ў рэзідэнцыі дыпламата ў Герцліі, недалёка ад Тэль-Авіва.

Паліцыя працуе каля рэзідэнцыі, аднак праваахоўнікі пакуль не даюць каментароў. Прычына смерці амбасадара не паведамляецца.

Паводле звестак крыніц ВВС, дыпламата знайшлі мёртвым у ложку.

58-гадовы Ду Вэй заняў пасаду амбасадара ў Ізраілі ў пачатку 2020 года, за некалькі тыдняў да ўспышкі каранавіруса па ўсім свеце. Да гэтага ён чатыры гады займаў пасаду пасла Кітая ва Украіне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках