26 красавiка 2024, Пятніца, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск патлумачыў Джаан Роўлінг перавагі біткойнаў

1
Ілон Маск патлумачыў Джаан Роўлінг перавагі біткойнаў
Ілон Маск

Таксама ён агучыў свае назапашванні ў лічбавай валюце.

Брытанская пісьменніца, аўтарка цыкла раманаў пра Гары Потэра, папрасіла падпісчыкаў у Twitter растлумачыць ёй сутнасць біткойнаў. У рэплаі прыйшоў кіраўнік SpaceX і Tesla, паведамляе РБК.

«Сёння людзі тлумачаць мне сутнасць біткойнаў, і, шчыра, гэта ля-ля-ля калекцыянаванне (як цацкі My Little Pony?), ля-ля-ля кампутары (дарэчы, адзін у мяне ёсць), ля-ля-ля крыптавалюта (гучыць жудасна), бла-бла-бла разуменне рызык (я вось не разумею)», - напісала Роўлінг.

«Разумею, што вы хочаце дапамагчы, але я буду шчырая: я дазваляю сабе алкагольны напой толькі раз на тыдзень у перыяд карантыну, а цяпер я дапіваю ўжо чацвёрты Old Fashioned, і, шчыра, лепш бы вы даслалі мне скрутак з пісьмёнамі на санскрыце», - дадала пісьменніца, падкрэсліваючы, як складана ёй зразумець схему працы крыптавалюты.

У каментары дадаўся Ілоy Маск. Ён заявіў, што ўважае біткойн за ўстойлівую валюту, якая выглядае надзейней на фоне выпуску банкамі вялікіх аб'ёмаў грашовай масы.

Следам Маск агучыў свае назапашвання ў лічбавай валюце - у яго 0,25 біткойна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках