26 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі будуць рабіць паліва з пластыкавых адкідаў

2
У Эстоніі будуць рабіць паліва з пластыкавых адкідаў

Новая тэхналогія грунтуецца на спосабах атрымання гаручага, якія ўжо выкарыстоўваюцца.

Найбуйнейшая эстонская энэргетычная кампанія Eesti Energia супольна з Талінскім тэхналагічным універсітэтам пачала распрацоўваць тэхналогію атрымання вадкага паліва з пластыкавых адкідаў, якія цяпер не могуць паўторна выкарыстоўвацца. Кампанія плануе перайсці да прамысловага выкарыстання гэтай тэхналогіі ў 2023 годзе, піша «Европульс».

Новая тэхналогія грунтуецца на ўжо вядомых спосабах атрымання гаручага са старых аўтамабільных покрывак і перапрацоўкі сланцавай нафты. Паводле папярэдніх падлікаў, з пластыкавага смецця можна будзе атрымаць больш паліва, чым са сланцавай нафты.

Eesti Energia плануе выкарыстаць 80 тысяч тон пластыка штогод. Гэта будуць пластыкавыя адкіды, якія немагчыма перапрацаваць або выкарыстоўваць паўторна (напрыклад, пластыкавыя пакеты і іншыя тыпы мяккай пластыкавай упакоўкі). Кампанія не выключае, што будзе закупляць сыравіну ў суседніх краінах у дадатак да мясцовай.

Еўразвяз актыўна змагаецца з пластыкавым смеццем. Так, летась забаранілі продаж аднаразовых пластыкавых вырабаў, якія можна замяніць на шматразовыя. У той жа час навукоўцы шукаюць новыя спосабы бяспечнай утылізацыі пластыка. Так, нямецкія даследчыкі выявілі бактэрыю, якая «харчуецца» пластыкам, а ў Нідэрландах з'явіўся завод для перапрацоўкі мяккага пластыка, які дагэтуль практычна не перапрацоўваецца. Агулам да 2030 года ў ЕЗ плануюць перапрацоўваць больш за палову ўсяго пластыка, у тым ліку ўвесь упаковачны пластык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках