26 красавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты на сотні мільёнаў: Самыя праблемныя кропкі на мапе Беларусі

3
Страты на сотні мільёнаў: Самыя праблемныя кропкі на мапе Беларусі

Якія галіны і прадпрыемствы ў краіне больш за ўсё пацярпелі ад фінансавага Армагедона?

2020 год надоўга запомніцца беларускім прадпрыемствам. Такіх вялізных грошай яны не страчвалі шмат гадоў запар.

Выданне banki24.by піша, якія галіны і прадпрыемствы ў краіне больш за ўсё пацярпелі ад фінансавага Армагедона.

У 1 квартале чыстыя страты буйных і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі склалі 5,820 млрд BYN. У параўнанні з 2019 годам фінансавы вынік працы кампаній упаў амаль на 9 млрд BYN! Стратныя прадпрыемствы нарасцілі страты ў 14 разоў – да 9,533 млрд BYN.

У стратах апынуліся 24,3% галоўных кампаній Беларусі.

Чыстая страта прадпрыемстваў Менска за 3 месяцы склала 192,9 млн BYN (супраць чыстага прыбытку 921,5 млн BYN у 2019-м). Самыя буйныя страты паказалі кампаніі з Ленінскага (219,6 млн BYN), Партызанскага (135,1 млн BYN) і Цэнтральнага (298 млн BYN) раёнаў сталіцы.

Сярод відаў дзейнасці ў Менску шмат стратаў панеслі машынабудаванне (243,7 млн BYN), вытворчасць транспартных сродкаў (143,3 млн BYN), рытэйл (88,6 млн BYN), паветраны транспарт (147,1 млн BYN), сфера HoReCa (304,2 млн BYN). Знакавыя прадпрыемствы ў названых сектарах эканомікі – гэта МТЗ, МАЗ, Белавія.

У Берасцейскай вобласці чыстыя страты склалі 142,4 млн BYN (супраць прыбытку 335,8 млн BYN у 2019-м). У рэгіянальным разрэзе лідарамі ў стратах сталі Баранавічы (70,6 млн BYN), Івацэвіцкі раён (41,7 млн BYN) і Пінск (за 29 млн BYN).

Найбуйнейшыя страты выскачылі ў дрэваапрацоўцы (44,6 млн BYN), вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў (37,9 млн BYN), энэргетыцы (47,6 млн BYN), на сухапутным і трубаправодным транспарце (93,9 млн BYN).

Улічваючы перасячэнні звестак, адной з найбольш стратных кампаній можна назваць Івацэвічдрэў.

У Віцебскай вобласці чысты прыбытак склаў 133,1 млн BYN (супраць прыбытку 171,6 млн BYN у 2019-м). Прадпрыемствы Віцебска панеслі страты 106,2 млн BYN, Наваполацка – 253,4 млн BYN. Страты ў энэргетыцы склалі 88,3 млн BYN, у дрэваапрацоўцы – 48,7 млн BYN, у лёгкай прамысловасці – 37,2 млн BYN.

Найбуйнейшыя страты ўтварыліся ў нафтаперапрацоўцы і нафтахіміі (прадстаўлены комплексам Нафтан + Палімір), але ўлады не раскрываюць гэтыя звесткі. У Гомельскай вобласці чыстыя страты склалі 1,245 млрд BYN (супраць прыбытку 470,6 млн BYN у 2019-м).

Цэнтры ўтварэння стратаў – Гомель (480,8 млн BYN), Мазырскі раён (236,2 млн BYN), Светлагорскі раён (243, 9 млн BYN), Жлобінскі раён (119,3 млн BYN) і Рэчыцкі раён (108,3 млн BYN).

Дрэваапрацоўка і папернікі вобласці панеслі страты 528,2 млн BYN, вытворцы неметалічных прадуктаў – 152,1 млн BYN, металургі – 136,5 млн BYN, машынабудаўнікі – 261,9 млн BYN.

Мяркуючы з усяго, страты ў 1 квартале маглі паказаць такія прадпрыемствы, як Гомсельмаш, Светлагорскі ЦКК, фабрыка «Герой працы», Мазырскі НПЗ, жлобінскі БМЗ. Цяпер страты хутчэй за ўсё схаваныя назад з дапамогай указа № 159 «Аб пераліку кошту актываў і абавязальніцтваў».

У Гарадзенскай вобласці чыстыя страты склалі 2,994 млрд BYN (супраць прыбытку 431,2 млн BYN у 2019-м). Больш за ўсё стратаў адлюстравалі прадпрыемствы Астравецкага раёна (234,2 млн BYN), Смаргонскага раёна (188 млн BYN), Гародні (173,8 млн BYN) і Ваўкавыскага раёна (108,3 млн BYN). У разрэзе галінаў галоўныя страты паказалі будаўніцтва (234,2 млн BYN), дрэваапрацоўка (256,4 млн BYN), хімпрам (123 млн BYN), вытворчасць неметалічных прадуктаў (158,7 млн BYN) і энэргетыка (108,3 млн BYN). Страты можна звязваць з будаўніцтвам АЭС, Кронаспанам, Гродна Азотам, цэментавым заводам у Краснасельскім.

У Менскай вобласці чыстыя страты склалі 487,3 млн BYN (супраць прыбытку 743,1 млн BYN у 2019-м). Страты ў Барысаўскім раёне склалі 226,5 млн BYN, у Менскім раёне – 116,8 млн BYN, у Жодзіне – 72,6 млн BYN. Страты ў дрэваапрацоўцы дасягнулі 73 млн BYN, у машынабудаванні – 59,9 млн BYN, у вытворчасці транспартных сродкаў – 196,4 млн BYN, у гандлі – 83,1 млн BYN.

Статыстыка паказвае на верагодныя праблемы ў завода ў зборцы Geely і БелАЗ. У Магілёўскай вобласці чыстыя страты склалі 891,1 млн BYN (супраць прыбытку 62,5 млн BYN у 2019-м). Страты ў Магілёве дасягнулі 173,3 млн BYN, у Бабруйску – 178 млн BYN, у Крычаўскім раёне – 258,7 млн BYN, у Касцюковіцкім – 145,8 млн BYN, у Шклоўскім – 76,1 млн BYN. Страты ў дрэваапрацоўцы склалі 129,1 млн BYN, у хімпраме – 101,3 млн BYN, у вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў – 527,3 млн BYN.

Асноўныя страты можна звязваць з Белшынай і цэментнымі заводамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках