21 траўня 2026, Чацвер, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская лекарка: Да жніўня больш за палову медыкаў з тых, што ёсць у краіне, захварэюць

25
Менская лекарка: Да жніўня больш за палову медыкаў з тых, што ёсць у краіне, захварэюць
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: GRODNONEWS.BY

Хто будзе лячыць людзей?

Да жніўня больш за палову медыкаў з тых, што ёсць у краіне, захварэюць. Хто будзе лячыць людзей? Лекарка адной з менскіх бальніц напісала пра тое, што чакае Беларусь летам, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Апошнія тры тыдні мы афіцыйна працуем на 0,75 стаўкі, пры тым, што рэальна працуем на ўсе тры, - кажа яна. - Пра нейкія сапраўдныя важкія даплаты гаворкі не ідзе, усё толькі па тэлевізары прыгожа і багата. Паспрабуйце 16 гадзін пахадзіць у мяшку з фартухам, акулярамі і ў масцы. Дзіўна што на нас яшчэ грыбы не растуць.

Сама кашляю, муж дома з тэмпературай. У нас у абодвух ВРВІ толькі таму, што тэсты нам не робяць прынцыпова. Пра правядзенне КТ можна толькі марыць і толькі сам сабе.

Дзіця пакуль не мае ніякіх прыкмет хваробы, але гэта толькі пытанне часу. Сядзяць з мужам дома, ён за свой кошт узяў, і то са скрыпам - дзяржпрадпрыемства. Няма хваробы, значыць няма і бальнічнага, выжывай як хочаш. Я на бальнічны змагу пайсці, напэўна, толькі ўжо нагамі наперад. Да жніўня больш за палову медыкаў з тых, хто ёсць у краіне, захварэюць. Былі б адкрытыя межы - ужо збеглі б. Хто будзе лячыць людзей?

Увогуле, не трэба верыць у казкi пра тое, як у нас усё добра, сядзім у лужыне голым задам».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках