Над Мінскам нізка лётаюць ваенныя самалёты
4- 8.10.2026, 17:15
- 2,402
За гадзіну праляцелі сем самалётаў.
Мінчукі ў сацсетцы Threads паведамляюць пра тое, што над сталіцай прыблізна ў 17.00 лётаюць ваенныя і транспартныя самалёты.
«Мінск, што адбываецца ў раёне Фрунзенскай? За гадзіну праляцела каля сямі самалётаў, хоць звычайна і аднаго за дзень не бывае. Хто ў курсе?» — спытаў адзін з жыхароў горада.
Іншы мінчук удакладніў у каментарах, што над сталіцай былі заўважаныя менавіта ваенныя і транспартныя самалёты.
«Інтэрвал у некалькі хвілін паміж бортамі (тыя самыя сем самалётаў за гадзіну) сведчыць пра трэніроўку ўзлёту і пасадкі або адпрацоўку зладжанасці дзеянняў. На гэтай траекторыі часцей за ўсё можна ўбачыць буйныя ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 або Ан-26, а таксама звёны знішчальнікаў. Яны трымаюць курс на ваенны аэрадром Мачулішчы, размешчаны на поўдзень ад Мінска», — расказаў яшчэ адзін жыхар горада.
Яшчэ адна мінчанка ўдакладніла, што самалёты ляцелі на вельмі нізкай вышыні: «Я на Слуцкім гасцінцы іх назірала, вельмі нізка. За ўсё жыццё такога не бачыла, не тое што за дзень».