26 красавiка 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты газу ў Еўропе абрынуліся на 20% за дзень

15
Кошты газу ў Еўропе абрынуліся на 20% за дзень

На найбуйнейшым хабе ў Еўропе кошт газу абрынуўся ніжэй за ўзровень кошту «на свідравіне» ў Расеі.

На таргах у Еўропе кошт газу абрынуўся амаль на 20% за дзень, піша korrespondent.net.

Як паведамляецца, спотавы кошт газу на нідэрландскай TTF напярэдадні абрынуўся з $45 да $34 за тысячу кубаметраў.

Пры гэтым у Расеі газ каштуе столькі толькі ў адным рэгіёне краіны - у галоўнай газаздабыўной правінцыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі - $36,8 за тысячу кубоў. Гэта фактычна кошт «на свідравіне».

У той жа час, на хабе ў аўстрыйскім Баўмгартэне кошт газу знізіўся да $53 за тысячу кубаметраў (- $10 за дзень).

Расейскія аналітыкі адзначаюць, што цяперашнія кошты газу ў Еўропе «нашмат ніжэйшыя за бясстратнасць кожнага пастаўшчыка газу, уключна з «Газпромам».

У сваю чаргу, выданне падлічыла рэнтабельнасць продажу газу ў Еўропу «Газпромам» - гэтым мінімум $100 за тысячу кубаметраў.

У бюджэце «Газпрома» прадугледжаны сярэдні кошт газу пры пастаўках у далёкае замежжа на ўзроўні 175-185 даляраў за тысячу кубаметраў. За першы квартал 2020 года даходы «Газпрома» ад экспарту нафты ўпалі на 51%, а экспарт - на чвэрць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках