26 красавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хваля каранавірусу «накрыла» навучальныя ўстановы Менска

2
Хваля каранавірусу «накрыла» навучальныя ўстановы Менска

Эпідэмія лютуе ў школах і дзіцячых садках.

З'явіліся паведамленні пра новыя выпадкі каранавірусу ў навучальных установах Менска. Заражэнне выяўленае ў дзіцячых садках №124, №534, школах №3, №9, №162, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Мая свякроў працуе ў дзіцячым садзе №124 на вуліцы Іскаліева. Сад гэты малакамплектны і таму ёсць цалкам пустыя групы. На мінулым тыдні тэхперсанал саду адпраўлялі прыбіраць корпус 5-й лякарні. Учора мне паведаміла былая калега, што з спецшколы №18 туды ж адправілі выхавальнікаў групы падоўжанага дня. Абедзве гэтыя ўстановы адукацыі знаходзяцца вельмі блізка да лякарні», – піша чытач канала.

«Менск, у дзіцячым садзе №534 тры выпадкі каранавірусу ў 10-й групе. Захварэлі дзве выхавальніцы і ў 11-й групе захварэла выхавальніца. Групы на карантыне, апрацоўка ў дзіцячым садзе не праводзілася. Санстанцыя прадаўжае бяздзейнічаць.

Ёсць выхавальніца з 5-й групы, якая падзарабляла ў 10-й групе, дык яе нават не адправілі на карантын. Хто будзе клапаціцца пра здароўе дзяцей і іншых супрацоўніцаў невядома», – паведамляе падпісант канала.

«У школе №162 Менска – асяродак каранавірусу. У школу ходзяць толькі пачатковыя класы. 13 настаўнікаў на самаізаляцыі. Хварэюць як настаўнікі, так і дзеці», – піша чытач канала.

«У чаце у малодшага дзіцяці сёння ўвечары паступіла інфармацыя, што ў вучня 2-га класа менскай школы №3 пацверджаны каранавірус. У выніку класны кіраўнік і 8-9 дзяцей з гэтага класа, якія хадзілі ў школу – кантакты першага ўзроўню, цяпер будуць на самаізаляцыі», – паведамляе падпісчыца канала.

«Школа №9 горада Менска. 8-ы клас, хлопчык з каранавірусам хадзіў некалькі дзён у школу, адправілі бацькі, хоць дома ўсе хварэюць. Захварэла настаўніца расейскай мовы, у кантактах 8-я і 9-я класы. Паводле словаў класнага кіраўніка, экзамены для 9-х класаў будуць праводзіцца ў ранейшым рэжыме, 30 чалавек у класе», – піша чытач канала.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках