26 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце пасля абвяшчэння адкрыцця турыстычнага сезону расце захворванне на COVID-19

У Егіпце пасля абвяшчэння адкрыцця турыстычнага сезону расце захворванне на COVID-19

За дзень выяўленыя 783 выпадкі заражэння каранавірусам.

У Егіпце, які паведаміў пра адкрыццё курортнага сезону, фіксуюць рост захворвання на каранавірус.

За апошнія 24 гадзіны выяўленыя 783 выпадкі інфікавання, што з'яўляецца самым высокім дзённым прыростам з пачатку эпідэміі, піша «УНІАН».

Адзначаецца, што колькасць новых выпадкаў інфікавання, выяўленых за суткі на тэрыторыі самой населенай арабскай краіны, ужо чацвёрты дзень запар перавышае 700. Дарэчы, ад пачатку свяшчэннага мусульманскага месяца Рамадана Егіпет перажывае ўспышку захворвання. Для запаволення тэмпаў распаўсюджвання хваробы ўлады краіны ўвялі агульнанацыянальную каменданцкую гадзіну.

Увогуле ў Егіпце зафіксавана 15 786 выпадкаў заражэння. COVID-19 забраў жыццё 707 хворых, у тым ліку 11 – за мінулы дзень. Перамагчы хваробу ад пачатку пандэміі змаглі 4 374 чалавекі.

Нагадаем, раней улады Егіпта паведамілі, што аслабляюць карантын і гатовыя прымаць турыстаў. У краіне адкрылі гатэлі для ўнутраных турыстаў. Да канца траўня ім дазволяць працаваць пры ўмове, калі заселенасць гатэля складзе не больш за 25%, а таксама вызначаюцца дадатковыя медыцынскія захады для барацьбы з каранавірусам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках