17 верасня 2026, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая лекарка з Гомеля: Мы ніколі не жылі так дрэнна і так бедна

8
Былая лекарка з Гомеля: Мы ніколі не жылі так дрэнна і так бедна

Крык душы пенсіянеркі.

Жыхарка Гомеля, якая раней працавала лекаркай, напісала прэсавай службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» аб тым, як выжывае на невялікую пенсію:

- На пачатку 80-х мне выдалі надзел шэсць сотак пад Гомелем, тады ў нас у паліклініцы шмат каму далі дзялянкі, хто стаж меў, - апавядае яна. Парадкавалі яго з мужам, радаваліся.

Заробкі і тады былі не вельмі высокія ў нас, і гарод быў неблагой запамогай. Але нават тады не было так дрэнна, ніколі не было, каб толькі гарод і карміў. Так і жылі, выгадавалі дзяцей і ўнукаў на гэтым лецішчы, апошнія гадоў пятнаццаць там нічога не расло, унук толькі траву ездзіў касіць, і адпачывалі там, хто калі хацеў.

Так працягвалася да мінулага года, бо дачка засталася без працы, у зяця заплата смешная, а цэны растуць вельмі хутка.

Агарод ізноў пачаў нас карміць, але нам тое цяжка, усё больш дачка там працуе. Мы - старыя, ужо шмат не зробім, якая ад нас карысць, толькі паліць нешта магу, а дзед дык пасля інсульту і рухаецца з цяжкасцю.

Гэтай зімой елі ўсё больш гарбузы і кабачкі, карміў гарод. Сёлета вось зноў будзем засаджваць усё.

Калі гаварыць пра нас з мужам, то раней дапамагалі ўнукі нам, цяпер і нам, і сваім бацькам.

Унукі жывуць хто дзе. Адзін у Гомелі, адзін у Менску, адзін у Нямеччыне, там жа вучыўся і застаўся, працуе.

Вось вы кажаце пра каранавірус гэты. Я лекарка, маю велізарны стаж і я разумею, што нельга ні нам з дзедам, ні дачцэ з сям'ёй нікуды ездзіць у гэтых электрацягніках, але выбару няма ж наогул. Калі не паедзем, тады памром ад голаду, рабаваць жа не пачнеш у такім веку. Таму і ездзім.

Дачка таксама ўжо амаль на пенсіі, як і зяць. Выйдуць на пенсію - яшчэ горш будзе, грошай яшчэ менш стане. Як жыць далей - я не ўяўляю нават, гэта нейкі праклён проста.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках