26 красавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія будзе даплачваць турыстам $ 185 за дзень, каб дапамагчы эканоміцы

6
Японія будзе даплачваць турыстам $ 185 за дзень, каб дапамагчы эканоміцы
ФОТА: SHUTTERSTOCK

У краіне распрацавалі праграму ваўчараў для падарожнікаў.

Урад Японіі распрацаваў праграму ваўчараў для падарожнікаў на суму да $ 185 за дзень, каб дапамагчы турыстычнай галіне.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на агенцтва Kyodo News.

«Урад Японіі спадзяецца адрадзіць пацярпелую праз пандэмію індустрыю турызму, такую важную для эканомікі. У рамках ініцыятывы Go To Travel падарожнікам, якія адпраўляюцца ў Японію, могуць пачаць выдаваць субсідыі памеры да 20 тыс. енаў ($ 185) за дзень», – сказана ў паведамленні.

На ініцыятыву было вылучана 1,35 трлн енаў ($ 12,5 млрд).

Субсідыі накрыюць да паловы выдаткаў падарожнікаў падчас знаходжання ў Японіі. Яны будуць уяўляць з сябе ваўчары для выкарыстання ў найбліжэйшых крамах і рэстаранах. Выдаткі на саму паездку ў Японію пакрывацца не будуць.

«Чакаецца, што ініцыятыва пачне дзейнічаць у канцы ліпеня. Каб атрымаць субсідыі, трэба забраняваць гатэль (сюды адносяцца і традыцыйныя гатэлі рокан) наўпрост альбо з дапамогай японскіх турыстычных агенцтваў», – сказана ў паведамленні.

Дапоўнена ў 11:15. Японскае агенцтва турызму аспрэчыла інфармацыю, што Токіа будзе выдаваць замежным турыстам ваўчары на пакрыццё кошту падарожжа, каб стымуляваць турызм у краіне.

«Што тычыцца паведамленняў некаторых СМІ пра тое, што "японскі ўрад разглядае магчымасць пакрыцця паловы выдаткаў замежных турыстаў на паездкі ў Японіі", майце на ўвазе, што кампанія Go To Travel разглядаецца ўрадам Японіі як ініцыятыва, каб стымуляваць унутраны турызм у Японіі пасля пандэміі COVID -19, і што яна пакрые толькі частку выдаткаў на паездкі па краіне», – гаворыцца ў заяве агенцтва.

Пандэмія COVID-19 сур'ёзна ўдарыла па туріндустрыі Японіі. Праз каранавірус была ўведзеная забарона на ўезд грамадзянаў больш чым з 100 краінаў і рэгіёнаў. Пры гэтым надзеі на скачок турплыні ў 2020 годзе не апраўдаліся, паколькі Алімпіяда ў Токіа была адкладзеная. У красавіку 31 японская кампанія, звязаная з гатэльным бізнэсам, альбо абвясціла пра сваё банкруцтва, альбо рыхтавалася падаць адпаведную заяву.

Як паведамлялася, у Японіі скасавалі надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны, уведзенае праз пандэмію каранавіруснай інфекцыі. Пры гэтым улады краіны не выключаюць яго паўторнага ўвядзення ў выпадку новай успышкі захворвання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках