26 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінкавічах працаўнікі хуткай дапамогі заразіліся COVID-19, але прадаўжаюць працаваць

7
У Калінкавічах працаўнікі хуткай дапамогі заразіліся COVID-19, але прадаўжаюць працаваць

Медыкі сталі разносіць інфекцыю па дамах.

Пра гэта сайту Сharter97.org паведамілі працаўнікі хуткай дапамогі з горада Калінкавічаў Гомельскай вобласці:

- 30 красавіка ў супрацоўнікаў хуткай дапамогі былі ўзятыя мазкі на каранавірус, а вынікі прыйшлі толькі 25 траўня. У многіх пацвердзіўся дыягназ. Частка вынікаў яшчэ не гатовая. Фельчары і кіроўцы хуткай дапамогі працавалі цэлы месяц са станоўчым тэстам на COVID-19. Хуткая дапамога з'яўлялася разносчыкам каранавіруса і прадаўжае ім быць, бо гэтыя людзі нават не адхіленыя ад працы.

Таксама за красавік не былі выплачаныя цалкам даплаты, абяцаныя за працу з хворымі на каранавірус. Да прыкладу, з пакладзеных 2000 рублёў выплацілі па 200, 300 рублёў, а некаторыя наогул нічога не атрымалі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках