26 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет папярэджвае: у суботу лепш заставацца дома

9
Белгідрамет папярэджвае: у суботу лепш заставацца дома

Прагноз надвор'я на 30 траўня.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на суботу, 30 траўня, праз моцны дождж і парывісты вецер. Пра гэта папярэджвае Белгідрамет, піша tut.by.

Раніцай і ўдзень 30 траўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, на паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць моцныя дажджы.

У Менску і вобласці раніцай і ўдзень чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

МНС папярэджвае, што пры неспрыяльных умовах надвор'я лепш па магчымасці заставацца дома і адмовіцца ад паездак.

Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Калі моцны дождж заспеў вас на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы, паспрабуйце схавацца ў будынках размешчаных вышэй за магчымы ўзровень падтаплення. Аўтамабілістам лепш спыніць рух і, уключыўшы аварыйныя агні, перачакаць лівень.

Нагадаем, паводле папярэдняга прагнозу, першыя даты каляндарнага лета будуць прахалоднымі, і толькі бліжэй да наступных выходных чакаецца тэмпература, характэрная для гэтых дзён чэрвеня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках