Каранавірус бушуе ў Менскай і Магілёўскай абласцях: у двух раёнах уведзены масачны рэжым
- 30.05.2020, 15:15
- 23,900
Эпідэмія з новай сілай накрывае беларускія рэгіёны.
У Клецкім раёне Менскай вобласці і ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці ўводзяць масачны рэжым. Пра гэта гаворыцца ў дакументах, атрыманых тэлеграм-каналам «Баста!» з райвыканкамаў.
«Галоўнаму санітарнаму лекару Кіраўскага раёна давесці да насельніцтва інфармацыю пра ўвядзенне масачнага рэжыму», - гаворыцца ў распараджэнні Кіраўскага райвыканкама.
«Узмацніць кантроль за выкананнем работнікамі вашага прадпрыемства санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў (нашэнне масак і пальчатак)», - гаворыцца ў дакуменце, падпісаным намеснікам старшыні Клецкага райвыканкама.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.