«За жонку простага хлопца з Гомеля гатовыя падпісацца дзясяткі тысяч беларусаў»
31- 31.05.2020, 10:20
- 71,869
Гэтага і спалохаўся Лукашэнка.
Відэаблогер і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч заклікаў прыйсці 31 траўня на легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі.
«Я мяркую, што заўтра нам усім трэба быць на вуліцах і плошчах. Дыктатар разлічваў, што пасля арышту Сяргея Ціханоўскага ўсё вернецца «на круги своя», - сказаў Андрэй Войніч. - Але такога ўжо ніколі не будзе. За жонку простага хлопца з Гомеля гатовыя падпісацца дзясяткі тысяч беларусаў, а за маньяка са Шклова - не. Гэтага і спалохаўся Лукашэнка.
Трэба падтрымаць Сяргея Ціханоўскага. Ён ездзіў па краіне і дапамагаў людзям, распавядаў пра іх праблемы. Цяпер ён за кратамі, яму патрэбная наша дапамога, наша салідарнасць.
Прыйсці трэба, каб паказаць, што нас шмат, што мы не баімся і не будзем маўчаць.
Прыйсці трэба, каб падтрымаць жонку Сяргея, як кандыдата ў прэзідэнты», - заявіў Андрэй Войніч.
31 траўня вы можаце ўзяць удзел у легальных пікетах для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Пачатак - а 12:00.
Расклад пікетаў на 31 траўня ў Менску
Менск - галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай). 12:00
Расклад пікетаў на 31 траўня ў абласных цэнтрах
Берасце - плошча Леніна. 12:00
Віцебск - бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А). 12:00
Гомель - універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60). 12:00
Гародня - Савецкая плошча. 12:00
Магілёў - вул. Ленінская, 29. 12:00
Не забудзьцеся маскі, пашпарт і тапкі! Cтоп таракан!
Свабоду Сяргей Ціханоўскі і іншым затрыманым!
Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.