Пуцінская Расія цяпер блізкая да краху, як ніколі раней
- Юрый Багданаў
- 26.05.2026, 2:31
У дыктатара РФ засталіся толькі понты.
Давайце вельмі коратка пра тое, што адбываецца.
Пуцінская Расія цяпер блізкая да краху, паразы і катастрофы, як ніколі за ўсю гэтую вайну.
Пры гэтым Пуцін шукае магчымасці для такой эскалацыі, якая дазволіць яму «даціснуць».
Праз напад на Балтыю разваліць НАТА. Уцягнуць у вайну пюрэра. Мабілізацыя.
Чаму ён спадзяецца? Таму што, акрамя макрапраблемаў, якія ўжо немагчыма ігнараваць, ён штодня атрымлівае справаздачы пра выдуманыя перамогі. Якія даюць яму надзею..
Але ўсё гэта — рызыкі. Таму на фоне ідуць понты (якія яны непераможныя, лол), тэрор і расхістванне Украіны знутры.
Яны праз свае галасы, ботаў і агентаў абясцэньваюць нашы перамогі, тэррорам і прапагандай спрабуюць падарваць веру ў армію і дзяржаву і шукаюць магчымасці неяк праціснуцца.
І так, нягледзячы на тое, што мы ўсе пад рызыкай, у нас недасканалая дзяржава і не самыя лепшыя партнёры, мы павінны правільна трактаваць усю сукупнасць інфармацыі: Расія як ніколі блізкая да паразы.
Уласна, таму і шалеюць.
Уласна, таму будуць пагражаць і тэрарызаваць. Так, Кіеву цяпер даводзіцца цярпець, як Лондану ў 1944–1945 гадах. Так, мы будзем бачыць усё больш дэзінфармацыі і ўсё больш заклікаў «здавацца» на фоне тэрору.
Юрый Багданаў, Facebook