27 красавiка 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Казлоў: Правакацыя ў Гародні – гэта злачынства

6
Мікола Казлоў: Правакацыя ў Гародні – гэта злачынства

Беларускім уладам за ўсё хутка давядзецца адказаць.

Беларускі палітык Мікола Казлоў у Менску пракаментаваў правакацыю ў Гародні ў дачыненні да блогера Сяргея Ціханоўскага:

– Лукашэнку і ягоным людзям за ўсё давядзецца адказаць. І за фальсіфікацыі, і за іншыя ганебныя рэчы. Гэтая ганьба ляжа і на іх дзяцей. Ім потым тут жыць, хадзіць з гэтай ношай.

З нагоды затрымання Ціханоўскага хачу звярнуцца да міністра Караева: тое, што зрабілі ў Гародні, усе гэтыя прастытуткі ў пагонах і ў прамым сэнсе – гэта звычайнае злачынства. За яго давядзецца адказваць паводле вельмі сур'ёзных артыкулаў. Беларусы прачынаюцца і прачнуцца вельмі хутка і адказаць давядзецца вельмі хутка.

Мы павінны быць салідарнымі, адважнымі. Мы павінны аб'яднацца, а Лукашэнка павінен сысці. Перад намі, людзьмі добрай волі, стаіць адна праблема – злачынны рэжым Лукашэнкі. І калі мы грамадзяне краіны, то павінны развязаць гэтую праблему. Усе людзі, лозунгі і кампаніі павінны цяпер аб'яднацца і прымусіць Лукашэнку пайсці.

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках