26 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія супраць аднаўлення G8 з удзелам Расеі

3
Брытанія супраць аднаўлення G8 з удзелам Расеі
ФОТА: HENRY NICHOLLS/REUTERS

Барыс Джонсан выступіў з заявай.

Брытанскі ўрад не стане падтрымліваць вяртанне Расеі ў якасці сябра G7, але адзначае, што краіна, якая прымае саміт, вырашае, якіх лідараў запрашаць у якасці гасцей. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, паведамляе Reuters (пераклад - liga.net).

«Мы разгледзім дэталі таго, што прапануюць ЗША. Прынята, што краіна, якая цяпер старшынюе ў G7, запрашае іншых лідараў паўдзельнічаць у якасці гасцей саміту», - сказаў прадстаўнік прэм'ера журналістам.

«Расея была выключаная з групы G7 пасля анэксіі Крыма (2014), і нам яшчэ трэба ўбачыць сведчанні змены паводзін, якія апраўдалі б яе вяртанне... Мы не падтрымалі б яе паўторны прыём у якасці сябра групы», - сказаў прэс-сакратар Джонсан.

24 траўня паведамлялася, што сустрэчу лідараў краін Вялікай сямёркі вырашылі перанесці на канец чэрвеня.

31 траўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адкладае саміт G7 і хоча запрасіць лідараў іншых краін для ўдзелу ў ім. Між іншым ён сказаў, што на саміт павінны быць запрошаныя Індыя, Аўстралія, Расея і Паўднёвая Карэя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках