4 лiпеня 2020, Субота, 2:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі тэлеканал BBC зняў серыял пра Скрыпаляў

Брытанскі тэлеканал BBC зняў серыял пра Скрыпаляў
Стоп-кадр трэйлер міні-серыял
ФОТА: HTTPS://www.youtube.com/WATCH?V=EKOW6G_WG7A

Прэм'ера першай з трох серый «Атручэнні ў Солсберы» адбудзецца ўжо ў чэрвені.

Брытанскі тэлеканал BBC One зняў серыял пад назвай «Атручэнні ў Солсберы», сюжэт якога заснаваны на замаху на экс-агента ГРУ Сяргея Скрыпаля, паведамляе «Польское радио».

Стваральнікі серыяла пазіцыянуюць сваю працу як «гісторыю пра рэакцыю звычайных людзей на крызіс на парозе іх дамоў, заснаванай на рэальных падзеях».

Сёння, 1 чэрвеня, тэлеканал падаў афіцыйны трэйлер міні-серыяла. Прэм'ера першай з трох серый адбудзецца ў эфіры BBC One ўжо 14 чэрвеня.

Нагадаем, экс-агент ГРУ Сяргей Скрыпаль агент і яго дачка былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» у сакавіку 2018 года. Улады Вялікабрытаніі абвінавацілі ў атручванні Скрыпалей супрацоўнікаў расейскай выведкі Анатоля Чапігу, Аляксандра Мішкіна і Дзяніса Сяргеева.