20 красавiка 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далай-лама выпусціў першы сінгл са свайго дэбютнага альбома

2
Далай-лама выпусціў першы сінгл са свайго дэбютнага альбома
ФОТА: КОРРЕСПОНДЕНТ.NET

Альбом выйдзе ў дзень 85-годдзя Далай-ламы.

Далай-лама прадставіў першы сінгл, які ўвойдзе ў яго дэбютны альбом Inner World, рэліз якога запланаваны ўжо на 6 ліпеня. Трэк атрымаў назву Compassion («Спагада») і з'яўляецца адной з самых вядомых будысцкіх малітваў, якую праспяваў сам духоўны лідар, паведамляе zn.ua са спасылкай на Billboard.

Малітва заклікае слухачоў адкрыць сэрца і стаць бліжэй адзін да аднаго, адчуўшы любоў і спагаду скрозь прызму мудрасці.

«У музыкі ёсць патэнцыял перасягнуць нашы адрозненні. Яна можа вярнуць нам сапраўдную прыроду нашай душэўнай раўнавагі. Сама мэта майго жыцця - служыць як мага больш. Музыка можа дапамагчы людзям так, як я не магу», - напісаў Далай-лама на сваім сайце, анансуючы выхад альбома.

У альбом увойдзе 11 трэкаў. Яны аб'ядноўваюць музыку, мантры, а таксама гутаркі пра мужнасць, мудрасць, выздараўленне і дзецей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках