31 жнiўня 2026, панядзелак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да якой ступені «Саша 3%» баіцца беларусаў?

27
Да якой ступені «Саша 3%» баіцца беларусаў?
Фото: tut.by

На сустрэчу з Лукашэнкам у Полацку адправілі кіраўніцтва БРСМ і работнікаў райвыканкама.

- Толькі сёння ўбачыў фота з сустрэчы «Сашы тры адсоткі» з жыхарамі роднага горада, - піша тэлеграм-каналу «Баста» чытач з Полацку. - Вочы на лоб вылезлі.

Праз працу часта бываю ў выканкаме, многіх ведаю, асабіста. Якое ж было маё здзіўленне, калі на фота я ўбачыў столькі знаёмых твараў! Тут і намеснік начальніка ўправы працы Атрахімовіч і Труханаў, работнікі ўправы адукацыі Цітова і Валасевіч, астатніх не буду называць, каб мяне не вылічылі.

Радавых БРСМаўцаў нават пасаромеліся браць на сустрэчу. Былі толькі кіраўнікі ячэек, якія ўзмоцнена ўдавалі «маладых блогераў», здымаючы Сашу на смартфоны. Цікава, гэтыя відэа ўсплылі хоць дзе?

Ніводнага шараговага жыхара Полацка на фота я не ўбачыў. «Масоўка» толькі з тройчы правераных. Уявіце, да якой ступені «Саша 3%» баіцца ўласнага народа?

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках