Bloomberg: адабраных для парада ў Маскве ветэранаў ізалявалі, каб яны не заразілі Пуціна
14- 17.06.2020, 21:52
- 28,285
Блізу васьмідзесяці ветэранаў за два тыдні да параду вывезлі за межы Масквы.
Ветэраны ВАВ, адабраныя для ўдзелу ў парадзе на Краснай плошчы, адпраўленыя ў ізаляцыю, каб знізіць рызыку заражэння Уладзіміра Пуціна каранавірусам.
Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, паведамляе «Эхо Москвы».
З ягоных звестак, блізу васьмідзесяці ветэранаў за два тыдні да парада, прызначанага на 24 чэрвеня, былі вывезены на курорт за межы Масквы і адтуль вернуцца ўжо на Красную плошчу, каб далучыцца да Уладзіміра Пуціна на трыбунах.
Крыніцы адзначаюць, што такім чынам збіраюцца абараніць не толькі прэзідэнта, але і ветэранаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.
У публікацыі адзначаецца, што прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў не адказаў на просьбу пракаментаваць інфармацыю пра ізаляцыю ветэранаў.