26 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у СК Беларусі: сем следчых адмовіліся фабрыкаваць справу Сяргея Ціханоўскага

131
Бунт у СК Беларусі: сем следчых адмовіліся фабрыкаваць справу Сяргея Ціханоўскага
ФОТА: СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ/ФЭЙСБУК

Справа супраць народнага блогера палітычная.

Гэта разумеюць і ў Следчым камітэце РБ, якому даручылі расследаванне справы народнага блогера Сяргея Ціханоўскага.

Пра гэта сайту Charter97.org паведаміла крыніца ў Следчым камітэце Беларусі.

«Сем следчых Следчага камітэта падалі рапарты на звальненне, калі ім спрабавалі перадаць крымінальную справу Сяргея Ціханоўскі. Калегі адмовіліся гэта зрабіць, бо разумеюць, што справа палітычная, довадаў ніякіх няма і ім давядзецца ісці на злачынства і падробку. Начальства наважыла замяць скандал, каб не было шуму, рапарты парвалі. Але бунт у Следчым камітэце - факт», - паведаміла крыніца.

Нагадаем, народны блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў выніку правакацыі.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках