21 траўня 2024, aўторак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве аўтобус абрынуўся з моста

2
У Варшаве аўтобус абрынуўся з моста
ФОТА З САЙТА: PRAVDA.COM.UA

Ёсць загінулыя і параненыя.

У Варшаве ў выніку падзення аўтобуса з моста загінулі мінімум два чалавекі, два дзясяткі пацярпела.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на польскія СМІ.

Двухсекцыйны аўтобус маршруту 186 упаў з моста Грота-Равецкага. У транспартным сродку ехала блізу 30 чалавек, паведамляюць пажарныя.

У выніку аварыі аўтобус разламаўся напалову. Яго першая частка - разам з пасажырамі - упала з вышыні каля пяці метраў.

На месца накіроўваюцца надзвычайныя службы. Ужо прыбыла хуткая дапамога і гелікаптэр.

Канал TVN24 са спасылкай на інфармацыю мэрыі паведамляе пра аднаго загінулага. Іншыя СМІ прыводзяць звесткі пра не менш як двух ахвяр. Таксама паведамляецца пра не менш як 20 пацярпелых. Папярэдне гаворка ідзе пра некалькі людзей у цяжкім стане.

ФОТА З САЙТА: PRAVDA.COM.UA

Прычыны аварыі пакуль невядомыя.

ФОТА З САЙТА: PRAVDA.COM.UA
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках