У Гомелі ад пнеўманіі памёр дырэктар школы
10- 26.06.2020, 15:37
- 28,330
Яму было 49 гадоў.
У Гомелі памёр дырэктар школы №39 Сяргей Чарот. Мужчына апошнім часам быў у шпіталі, дзе яго лячылі ад пнеўманіі, паведамляе гарадскі часопіс «Белка».
Сяргей Чарот памёр 25 чэрвеня. Яму было 49 гадоў.
Усё сваё жыццё Сяргей Чарот прысвяціў педагагічнай дзейнасці. У жніўні 2005 года ўзначаліў гомельскую школу №39. Калегі адклікаюцца пра яго як пра выключна працавітага і вельмі сціплага чалавека.
Развітанне з Сяргеем Чарот пройдзе заўтра, 27 чэрвеня, з 11 да 12 гадзін, у царкве святога праведнага Яна Кармянскага.