26 красавiка 2024, Пятніца, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус лютуе ў Менскай вобласці: Памерла жыхарка аграгарадка Сноў

Каранавірус лютуе ў Менскай вобласці: Памерла жыхарка аграгарадка Сноў

Звычайных пацыентаў кладуць у палаты разам з «кавіднымі».

Каранавірус прадаўжае распаўсюджвацца ў Нясвіжскім раёне Менскай вобласці. Памерла жыхарка аграгарадка Сноў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«5 чэрвеня ў аграгарадку Сноў Нясвіжскага раёна пахавалі жанчыну. Хавалі ў поліэтыленавым мяшку, – піша чытач. – Таксама вядома, што супрацоўнік фермы з аграгарадка Сноў ужо два тыдні ляжыць у шпіталі. Спярша ў яго не было кароны і яго паклалі з "кавідным" , а пасля яго не захацелі выпісваць, бо пацыент у палаце быў хворы, а ён не».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках