26 красавiка 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магчымы кандыдат у прэзідэнты Беларусі: Думаю, я пайду да канца

44
Магчымы кандыдат у прэзідэнты Беларусі: Думаю, я пайду да канца
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ
ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «КРАІНА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ»

Душэўнае інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай для BBC.

Жонка блогера Сяргея Ціханоўскага, магчымы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю BBC.

У ім яна распавяла, чаму дзясяткі тысяч беларусаў выстройваюцца ў чэргі, каб паставіць подпісы за перамены, чаму беларускія ўлады так баяцца блогера Сяргея Ціханоўскага і ці гатовая яна ісці да канца.

«Я абсалютна не публічны чалавек, для мяне гэта ўсё [раптоўная папулярнасць і прэзідэнцкая гонка] у навінку, я ніколі не хацела гэтага. Я вельмі сарамлівая, я не ўмею прыгожа гаварыць, у мяне няма такой харызмы, як у мужа», - шчыра прызнаецца Святлана. І дадае: «Я вельмі моцна саромеюся, што людзі сталі пазнаваць мяне на вуліцы. Мне, вядома, прыемна, што яны прыходзяць, кажуць, што мы за вас, мы вельмі хвалюемся, але для мяне гэта ўсё ў навіну. Я хатняя абсалютна».

Яна кажа, што прыняла пастанову ўдзельнічаць у «выбарах», каб дапамагчы мужу, якога арыштавалі і ініцыятыўную групу якога не зарэгістравалі ў ЦВК. Святлана адхіляе чуткі аб фінансаванні ейнай кампаніі з Расеі. З яе слоў, увесь штаб працуе на голым энтузіязме, часам заручыцца падтрымкай сваіх паслядоўнікаў.

На пытанне журналіста BBC пра тое, ці збіраецца Святлана ісці да канца, калі яе зацвердзяць кандыдатам, жанчына адказала так: «Цяпер я стала адчуваць адказнасць не толькі за свайго мужа. Я разумею, што цяпер я нясу адказнасць за ўсіх тых людзей, якія даверыліся майму мужу, убачылі ў ім лідара, які дапамог ім расправіць плечы, што ў жыцці гэтых людзей адбудуцца перамены.

Хоць у мяне прачнуўся інстынкт самазахавання, калі ўсё гэта адбылося, увесь гэты кашмар, ператрусы - я ў жыцці ніколі з такім не сутыкалася. Я ўжо завагалася, але я пакуль трымаюся. Адказнасць неймаверная. Людзі верылі - так, не мне, гэта ўсё мой муж, гэта ягоная заслуга, я не ні найменшай долі [ягоных заслуг] не прысвойваю. Але так выйшла, што цяпер я магу рэпрэзентаваць яго. Я думаю, што я прадоўжу. Але пакуль не ведаю. Думаю што так».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках