26 красавiка 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Запаляр'і адбыўся разліў 10 тон нафты

7
У Запаляр'і адбыўся разліў 10 тон нафты
ФОТА: DPA/ТАСС

Праз складаныя метэаўмовы гелікаптэр з адмысловымі службамі пакуль не можа прыбыць на месца аварыі.

У Ненецкай аўтаномнай акрузе адбыўся разліў 10 тон нафты, паведамляе «Интерфакс». Прычына - разгерметызацыя свідравіны Дзюсушаўскага радовішча, якую прызналі аварыйнай.

Адзначаецца, што праз складаныя метэаўмовы гелікаптэр з адмысловымі службамі пакуль не можа прыбыць на месца аварыі для ліквідацыі наступстваў разліву.

Вядома, што ліцэнзія на разведку і здабычу нафты на Дзюсушаўскім радовішчы належыць кампаніі «Палярнае ззянне». Яна зарэгістраваная ў Маскоўскай вобласці.

Раней праз уцечку паліва на Нарыльскай ЦЭЦ апынуліся забруджаныя рэкі Далдыкан, Амбарная, возера Пясіна і набліжэйшыя тэрыторыі. Агульная плошча забруджвання склала блізу 180 тысяч квадратных метраў.

Экспэрты заявілі пра найбуйнейшую ў расейскай Арктыцы экалагічную катастрофу. У забруджаных палівам вадаёмах у 200 разоў перавышаная гранічна дапушчальная канцэнтрацыя шкодных рэчываў. Нафтапрадукты прасачыліся ў глебу на глыбіню не менш за два з паловай сантыметры.

У Мінпрыроды тэрміны аднаўленне экалогіі пацярпелых зямель і вадаёмаў ацанілі ў 10 гадоў. Гендырэктар кампаніі «Нарыльскі нікель» Уладзімір Патанін заявіў, што для ліквідацыі катастрофы спатрэбіцца не менш за 10 мільярдаў рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках