26 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла суіцыд афіцэра

4
Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла суіцыд афіцэра
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: 100.GPK.GOV.BY

Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія два дні.

Спачуванне ў сувязі са смерцю афіцэра апублікавала Міністэрства абароны Беларусі. Як патлумачыла афіцыйная прадстаўніца ведамства Наталля Гаўрусік, прычынай смерці стаў суіцыд, паведамляе tut.by.

«Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім маёра Свірыда І. Д. у сувязі з яго смерцю. Вайсковае ведамства акажа сям'і афіцэра неабходную дапамогу», - гаворыцца ў спачуванні.

Са слоў Наталлі Гаўрусік, суіцыд учыніў начальнік службы адной з механізаваных вайсковых часцей 1988 года нараджэння.

У Міністэрстве абароны адзначылі, што з этычных меркаванняў і павагі да сям'і загінулага просяць СМІ не распаўсюджваць інфармацыю.

- Гаворка не ідзе пра нейкія згубленыя боепрыпасы са склада, як пра гэта напісаў адзін з тэлеграм-каналаў.

Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія два дні. Напярэдадні Міністэрства абароны паведаміла, што ад агнястрэльнай траўмы загінуў шараговец зенітнай ракетнай брыгады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках