26 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя дарагія брэнды Украіны

6
Названыя самыя дарагія брэнды Украіны

Першая дзясятка лідараў каштуе $1,8 мільярд.

Часопіс «Корреспондент» назваў самыя дарагія брэнды Украіны. Рэйтынг з 50 брэндаў апублікаваны ў №13.

Пяцёрка лідараў у параўнанні з леташнім аналагічным рэйтынгам выглядае так: «Київстар» ($251700000), «Розетка» ($ 209,9 млн). «Дарниця» ($179,2 млн), «Моршинська» ($177,5 млн), «Приватбанк» ($171,5 млн).

Сярод удзельнікаў першай дваццаткі рэйтынгу - «Нова пошта», «ПАО Укртелеком» Ощадбанк, «Цитрус», «Эпицентр», Roshen, OLX і МАУ.

Галоўны прынцып рэйтынгу, са слоў рэдакцыі часопіса, застаецца нязменным: буйныя транснацыянальныя брэнды, створаныя за межамі Украіны, не разглядаюцца.

У каментары вынікаў даследавання, «Корреспондент» адзначае сукупны рост кошту брэндаў, нягледзячы на крызіс і карантын, уведзены ў краіне праз пандэмію COVID-19. Калі ў 2019 годзе першая дзясятка лідараў у суме каштавала $1,7 млрд, то сёлета - $1,8 млрд.

Акрамя прадаўжэння росту бізнэсу, які працуе ў харчовай галіне, таксама высокія паказчыкі, на думку экспэртаў часопіса, дэманструюць вытворцы алкаголю, рытэйла і фармацэўтыкі. Напрыклад, кампанія «Дарниця», у параўнанні з 2019 годам паднялася з 4-га на 3-е месца ў рэйтынгу, павялічыўшы кошт брэнда са $172,2 млн да $179,2 млн.

«Немалаважна, што ўкраінскі спажывец «даспеў» да таго, каб плаціць не толькі за канкрэтны характар тавару ці паслугі. Ён гатовы плаціць за эмоцыі, якія атрымлівае ад дачыненняў з брэндам, і за ўпэўненасць у прадказальнай якасці канкрэтнага прадукту», - пішуць аўтары рэйтынгу ў суправаджальным тэксце.

Пры разліку кошту брэндаў рэдакцыя выдання ўлічвала ключавыя макраэканамічныя паказчыкі Украіны (ВУП, інфляцыя) фінансавыя паказчыкі кампаній-уладальніц брэндаў, а таксама іх рэкламную актыўнасць.

Украінскі грамадска-палітычны часопіс «Корреспондент» выдаецца з 2002 года, уваходзіць ва «Украинский Медиа Холдинг».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках