19 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Масквы праходзіць акцыя «Не, вечнаму Пуціну»

7
У цэнтры Масквы праходзіць акцыя «Не, вечнаму Пуціну»
ФОТА З САЙТА: NEWS.PN

Расейцы пратэстуюць супраць абнулення тэрмінаў прэзідэнта РФ.

Каардынатар руху «Не!» Андрэй Півавараў заклікаў праціўнікаў прыняцця паправак у Канстытуцыю Расеі сабрацца на мітынг у цэнтры Масквы для абмеркавання вынікаў галасавання. Свой зварот ён апублікаваў у сябе ў тэлеграме.

Пра намер выйсці на Пушкінскую плошчу паведаміў таксама ў сваім блогу муніцыпальны дэпутат маскоўскага раёна Хамоўнікі Ілля Азар.

На Пушкінскай плошчы працуюць карэспандэнты «Радыё Свабода». Яны вядуць трансляцыю з месца падзей.

Акцыя пратэсту адбылася ў цэнтры Санкт-Пецярбурга на Дварцовай плошчы. Жыхары патрабавалі адмяніць абнуленне тэрмінаў дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і не перапісваць Канстытуцыю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках