26 красавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі Балгарыя ўвойдзе ў зону еўра

21
Стала вядома, калі Балгарыя ўвойдзе ў зону еўра

Кіраўнік Балгарскім народным банкам заявіў, што гэты крок супастаўны з уступленнем у NATO і Еўразвяз.

Балгарыя далучылася да сістэмы Еўрапейскага механізму валютных курсаў (ERM 2) і да Еўрапейскага банкаўскага звязу, што з'яўляецца першым этапам уступлення краіны ў зону еўра. Пра гэта паведамілі Балгарскі народны банк (БНБ) і міністэрства фінансаў Балгарыі, піша finanz.ru.

«Сёння гістарычная падзея, якая нас павінна аб'ядноўваць. Яна надае Балгарыі новую вагу, якой яна ў еўрапейскіх справах яшчэ не мела», – заявіў на брыфінгу кіраўнік БНБ Дзімітар Радзеў.

«Гэты крок – супастаўны з уступленнем у NATO і Еўразвяз. Гэта пакуль толькі пачатак, наступны лагічны крок – увядзенне еўра. Мы звязваем крывяносную сістэму нашай эканомікі з адным з найбольш моцных фармаванняў у свеце. Удзел у ERM 2 і Еўразоне запатрабуе ад нас яшчэ больш намаганняў», – адзначыў міністр фінансаў Уладзіслаў Горанаў.

Чальцамі зоны еўра з'яўляюцца на цяперашні момант 19 дзяржаваў. Для ўступлення ў супольнасць краіна-кандыдатка павінна два гады заставацца чальцом ERM 2. Акрамя таго, яна павінна выканаць так званыя Маастрыхцкія крытэрыі: максімальны дэфіцыт бюджэту не павінен перавышаць 3% ВНП; памер дзяржпазыкі – 60% ВУП; інфляцыя не павінна быць больш чым на 1,5% вышэй, чым сярэдні ўзровень інфляцыі ў трох краінах ЕЗ з самымі нізкімі яе паказнікамі.

Еўрапейскі механізм абменных курсаў быў створаны ў 1979 годзе задоўга да ўвядзення еўра, ягонай галоўнай мэтай было зніжэнне ўзаемных ваганняў курсаў валютаў дзяржаваў Еўрапейскай эканамічнай супольнасці адносна адзін аднаго. Ён стаў адным з асноўных механізмаў балансавання валютных курсаў пры стварэнні зоны еўра ў 1999 годзе. У цяперашні час гэты механізм дапускае памежныя ваганні курсу валюты краіны – кандыдаткі на ўступленне ў зону еўра ў межах калідору плюс мінус 15% ад узгодненага курсу гэтай валюты да еўра.

На гэты момант Балгарыя падтрымлівае фіксаваны курс лёва ў адносінах да еўра – 1,95583, і адпавядае Маастрыхцкім крытэрам. Чакаецца, што краіна зможа ўвесці ў сябе еўра ў 2023 годзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках