Ці зарэгіструюць Святлану Ціханоўскую кандыдаткай у прэзідэнты?
61- 14.07.2020, 8:07
- 70,010
(абноўлена) Сёння ЦВК праводзіць пасяджэнне аб гэтым пытанні.
Сёння ў выбарах прэзідэнта Беларусі - вызначальны дзень. Цэнтрвыбаркам праводзіць пасяджэнне, на якім прыме пастанову аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. На прапанову Ярмошынай, ЦВК ужо адмовіў Віктару Бабарыка ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Галоўная інтрыга - ці зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты Святлану Ціханоўскую.
Раней старшыня ЦВК Ярмошына заявіла, што ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскі і Віктара Бабарыкі сабралі дастатковую колькасць подпісаў для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты.
Незалежныя экспэрты мяркуюць, што ў выпадку нерэгістрацыі Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі ў Беларусі пачнуцца масавыя акцыі пратэсту.