26 красавiка 2024, Пятніца, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам: Чырвоны касцёл - гэта дзяржаўная ўласнасць

49
Менгарвыканкам: Чырвоны касцёл - гэта дзяржаўная ўласнасць
ФОТА: VETLIVA

Улады хочуць забраць храм у вернікаў?

Менгарвыканкам пракаментаваў інфармацыю пра тое, што Чырвонаму касцёлу выставілі несуразмерныя грашовыя патрабаванні. Нагадаем, дзяржава ўвяла дадатковы падатак на зямлю ў суме 13 000 рублёў на месяц. Улады заявілі, што Чырвоны касцёл з'яўляецца ўласнасцю дзяржавы, а грашовыя патрабаванні з'яўляюцца законнымі:

- Што тычыцца выстаўленых прыходу выплат, то, згодна з дзейным заканадаўствам, арганізацыя, якой перададзеная ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўная маёмасць, абавязаная кампенсаваць выдаткі на зямельны падатак, падатак на нерухомасць, а таксама налічэнні ў амартызацыі. На гэтай падставе прыходу і налічваюцца штомесячныя выплаты ў суме 14,3 тысяч рублёў. З чэрвеня мінулага года налічэнні не выплачваюцца, запазычанасць складае больш за 166 тысяч рублёў.

Прадстаўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько паведаміў, што рахункі, выстаўленыя прыходу Чырвонага касцёла, сталі нечаканасцю. З іншымі касцёламі такога дагэтуль не было.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках