26 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цапкала паабяцаў вывесці ўладу на чыстую ваду: Распавяду пра карупцыю і афшоры

108
Цапкала паабяцаў вывесці ўладу на чыстую ваду: Распавяду пра карупцыю і афшоры
ФОТА: БЕЛАПАН

Карупцыйныя схемы ствараў сам Лукашэнка.

Незарэгістраваны ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Валерый Цапкала паабяцаў раскрыць схемы карупцыі і распавесці пра афшоры ўлады.

У эфіры «Эхо Москвы» ён заявіў, што ў яго ёсць факты злачыннай дзейнасці ў вышэйшых эшалонах улады.

«Я буду зараз пачынаць агучваць. Я буду цяпер паказваць, як працуе сістэма ў нашай краіне, як працуе карупцыя, як у нас раздаюцца ўчасткі зямлі сябрам бясплатна, як у нас ствараюцца структуры з афшорнымі рознымі схемамі», - прыводзіць словы былога кіраўніка ПВТ naviny.by.

З ягоных слоў, «менавіта ўлада гэта ўсё стварае».

Таксама ён адзначыў, што, «натуральна, буду фармаваць нейкую пазітывісцкую праграму таксама, гэта бясспрэчна».

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках