25 красавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19: Тры выведкі абвінавацілі Расею ў спробе скрасці вакцыну

15
COVID-19: Тры выведкі абвінавацілі Расею ў спробе скрасці вакцыну
ФОТА: REUTERS

З заявай выступілі выведкі Вялікабрытаніі, Канады і ЗША.

Вялікабрытанія, Канада і ЗША ўважаюць, што была праведзеная атака расейскіх хакераў на медыцынскія лабараторыі заходніх краін. Іх мэтай былі распрацоўкі вакцыны ад COVID-19.

З такой заявай выступілі тры выведкі: Агенцтва нацыянальнай бяспекі (ЗША), Нацыянальны цэнтр кібербяспекі (Вялікабрытанія) і Агенцтва ў бяспецы камунікацый (Канада), паведамляе ВВС.

Віну за хакерскія атакі яны ўсклалі на групоўку Cozy Bear, вядомую таксама як APT29 і Dukes.

Са слоў міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Дамініка Рааба, гэта былі «безразважныя дзеянні расейскай разведкі».

«Мы выкрылі сёння іх кібератакі супраць тых, хто распрацоўвае #Covid19 вакцыну, якімі яны падрываюць жыццёва важнае супрацоўніцтва [усяго свету] у барацьбе з пандэміяй», - заявіў чыноўнік.

У сваю чаргу АНБ уважае, што расейскія хакеры збіралі звесткі аб распрацоўцы вакцын. Якія менавіта навуковыя ўстановы былі атакаваныя, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках