9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар ААН заявіў аб засяроджванні паловы багацця свету ў 26 чалавек

9
Генеральны сакратар ААН заявіў аб засяроджванні паловы багацця свету ў 26 чалавек
ФОТА: GETTY IMAGES

Антонію Гутэрыш выступіў з прамовай, прымеркаванай да гадавіны з дня нараджэння Нэльсана Мандэлы.

Багацце 26 самых багатых жыхароў Зямлі эквівалентна прыбыткам паловы насельніцтва планеты. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш у сваёй прамове, прымеркаванай да гадавіны з дня нараджэння былога прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы. Заява апублікаваная на сайце арганізацыі, піша РБК.

Пры гэтым больш за 70% людзей на зямной кулі жывуць ва ўмовах росту няроўнасці, адзначыў Гутэрыш. Адзіным крытэрыем няроўнасці ён назваў розніцу ва ўзроўні фінансавага дабрабыту. Паводле ягоных слоў, якасць жыцця людзей сёння залежыць ад іх полу, этнічнага паходжання, расы, наяўнасці інваліднасці і многіх іншых аспектаў. Гутэрыш таксама заявіў, што жыццё мільёнаў людзей на планеце шмат у чым вызначаецца чыннікамі, якія ўзнікаюць непасрэдна ў момант іх нараджэння.

Са слоў кіраўніка ААН, праз высокі ўзровень фінансавага расслаення ў свеце ўзнікае эканамічная нестабільнасць, карупцыя, фінансавыя крызісы, рост злачыннасці, у сувязі з чым пагаршаецца фізічнае і псіхічнае здароўе людзей.

Гутэрвш паказаў, што дыскрымінацыя, злоўжыванні рознага кшталту, адсутнасць развітай, эфектыўнай сістэмы правасуддзя згубна адбіваюцца на лёсах мільёнаў людзей. У найбольшай ступені ад гэтых чыннікаў пакутуюць карэнныя народы, мігранты, уцекачы і рознага кшталту меншасці. Генеральны сакратар ААН назваў такі дысбаланс прамым замахам на правы чалавека.

У сваёй прамове генеральны сакратар ААН згадаў, што ў перыяд з 1980 да 2016 года на 1% самых багатых людзей свету прыпадала 27% агульнага сукупнага росту даходаў.

Паводле ягоных слоў, на сённяшні дзень вышэйшую адукацыю маюць больш за палова насельніцтва ва ўзросце 20 гадоў, якая пражывае ў краінах з высокім узроўнем чалавечага развіцця. У краінах з нізкім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу гэты паказчык складае ўсяго 3%, адзначыў Гутэрыш.

Ён таксама палічыў жахлівым той факт, што блізу 17% дзяцей, якія нарадзіліся 20 гадоў таму ў краінах з нізкім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу, ужо памерлі.

Паводле слоў генеральнага сакратара ААН, асноватворны прынцып ААН у тым, што прадукты харчавання, ахова здароўя, водазабеспячэнне, адэкватныя сацыяльна-гігіенічныя ўмовы, адукацыя, годная праца і сацыяльнае забеспячэнне не павінны служыць таварамі для продажу тым, хто можа сабе ўсё гэта дазволіць. Гутэрыш назваў гэта прыроджаным правам кожнага чалавека, а не прывілеем.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲