26 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу патрабуе неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча

8
Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу патрабуе неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча
Мікалай Статкевіч

Уладу - народу!

Заява Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу з патрабаваннем вызвалення вязняў сумлення была атрымана рэдакцыяй Charter97.org 1 ліпеня:

- нелегітымнымі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка пачаў новую хвалю гвалту, якая пагражае здароўю і жыццю грамадзян Беларусі. З выкарыстаннем праваахоўных органаў чыняцца рэпрэсіі не толькі супраць палітычных апанентаў Лукашэнкі, але і іх прыхільнікаў і ўсёй беларускай дэмакратычнай супольнасці і беларускага народа. Рэпрэсіі скіраваныя на здушэнне волевыяўлення грамадзян падчас палітычнай кампаніі, звязанай з так званымі выбарамі 2020 года.

Сярод сотняў людзей, якія былі неабгрунтавана аштрафаваныя, арыштаваныя і кінутыя ў турму - лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч. Двойчы за месяц асуджаны за адміністрацыйныя справы, ён знаходзіцца ў турме, дзе супраць яго распачатая яшчэ і сфабрыкаваная крымінальная справа, паводле якой яму пагражае да трох гадоў турмы.

Беларускі нацыянальны кангрэс патрабуе неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча! Мы патрабуем вызвалення Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, усіх незаконна, з выкарыстаннем цынічных правакацыяў, зняволеных у турму грамадзян! Мы патрабуем спыніць рэпрэсіі!

Уладу - народу!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках