26 красавiка 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луцку стралялі ў памяшканне, у якім Авакаў вядзе перамовы з тэрарыстам

У Луцку стралялі ў памяшканне, у якім Авакаў вядзе перамовы з тэрарыстам
Фота: volyn.com.ua

У Валынскай вобласці Украіны ўведзеныя аператыўныя планы «Закладнік» і «Бумеранг».

У Луцку стралялі ў памяшканне паліцыі, дзе міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў вядзе перамовы з тэрарыстам, якія захапілі аўтобус з закладнікамі.

Пра гэта ў каментары volyn.com.ua заявіла начальніца сектара камунікацыі ведамства Вольга Бузулук.

Памяшканне паліцыі знаходзіцца непадалёк ад Тэатральнай плошчы, дзе прыпаркаваны захоплены тэрарыстам аўтобус.

Мяркуючы па фота, у офіс паліцыі стралялі: на другім паверсе прабітае акно.

21 ліпеня ў цэнтры Луцка мужчына захапіў пасажырскі аўтобус і забарыкадаваўся ў ім. На месцы здарэння былі чуваць стрэлы, а на вокнах аўтобуса засталіся сляды ад куль.

Паводле звестак паліцыі, у захопленым аўтобусе знаходзяцца 20 закладнікаў. У злачынца пры сабе ёсць выбуховае прыстасаванне і зброя.

У МУС паведамілі, што мужчына сам патэлефанаваў у паліцыю і прадставіўся як «Максім Дрэнны».

Выразных патрабаванняў у нападніка няма. У вобласці ўведзеныя аператыўныя планы «Закладнік» і «Бумеранг».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках