26 красавiка 2024, Пятніца, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы клуб НХЛ назвалі ў гонар малюска са скандынаўскіх міфаў

Новы клуб НХЛ назвалі ў гонар малюска са скандынаўскіх міфаў
ФОТА: NHL.COM

Клуб з Сіэтла стане 32-й камандай лігі, у якой пачне выступаць з сезона 2020/21.

Уладальнікі новай каманды Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) абвясцілі, што яна атрымала назву «Сіэтл Кракен». Пра гэта паведамляецца на сайце амерыканскага клуба. Кракен - гіганцкі малюск са скандынаўскага фальклору, паведамляе РБК.

Таксама былі апублікаваныя лагатып клуба і яго гульнявая форма. Колерамі каманды будуць чорны, чырвоны і светла-бірузовы.

«Сіэтл» прынялі ў НХЛ у снежні 2018 года. Уступны ўзнос склаў $650 млн. 32-гі клуб НХЛ пачне выступаць у лізе з сезона 2020/21.

У ліпені 2019 года генеральным мэнэджарам «Сіэтла» быў прызначаны Рон Фрэнсіс. У ходзе хакейнай кар'еры ён выйграў два Кубкі Стэнлі ў складзе «Пітсбург Пінгвінз».

Цяперашні сезон у НХЛ, перарваны ў сакавіку праз пандэмію каранавіруснай інфекцыі, адновіцца 1 жніўня ў Таронта і Эдмантане. У адноўленым старце возьмуць удзел 24 каманды з найбольшай доляй перамог.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках