29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец заплаціў $ 200 тысячаў за ўступленне ў масонскую ложу і чакаў прызначэння на пасаду ў Кабінеце Міністраў

Украінец заплаціў $ 200 тысячаў за ўступленне ў масонскую ложу і чакаў прызначэння на пасаду ў Кабінеце Міністраў

Жыхар Луцка зарабіў на гэтай схеме $ 1,5 мільёна.

Жыхар Луцка называўся чальцом брытанскай арганізацыі «Групы Ротшыльда» і прапаноўваў за $ 200 тыс. спрыянне ў атрыманні пасады ў Кабінеце Міністраў Украіны і прылічэнне да закрытай «групы масонаў». Пра гэта паведамляе дэпартамент стратэгічных расследаванняў Нацпаліцыі Украіны ў сваім Telegram-канале.

«Заснавальнік і старшыня Луцкай гарадской арганізацыі адной з палітычных партый наладзіў злачынную схему вымагальніцтва сродкаў за нібыта дапамогу ў прызначэнні на кіроўныя пасады ў найвышэйшых органах дзяржаўнай улады Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Зламыснік прадстаўляўся ад імя брытанскай арганізацыі «Групы Ротшыльда», ужываў псіхалагічныя маніпуляцыі і лёгка ўваходзіў у давер да пацярпелых. На схеме ён здолеў зарабіць больш за $ 1,5 млн.

Аператыўнікі ўправы стратэгічных расследаванняў у Валынскай вобласці супольна з калегамі-праваахоўнікамі затрымалі махляра «на гарачым», гаворыцца ў паведамленні.

«У адной з кавярняў Луцка яму якраз перадавалі $ 200 тыс. За спрыянне ў прызначэнні на пасаду міністра Кабінета Міністраў Украіны. Сярод канфіскаванага ў затрыманага – заява пацярпелага пра ўступленне ў закрытую “групу масонаў”, пярсцёнак “пячатка масонаў” і, уласна, грошы», – заявілі ва ўстанове.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках