26 красавiка 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы паспяхова прарасцілі насенне, якому 32 000 год

11
Навукоўцы паспяхова прарасцілі насенне, якому 32 000 год

Насенне старажытнай расліны знаходзілася ў лёдзе за 40 мэтраў пад зямлёй.

У 2012 годзе навукоўцы выявілі ў сібірскай вечнай мерзлаце насенне раслін. Аналіз паказаў, што іх век - 32000 гадоў. Даследчыкі наважылі прарасціць іх - і эксперымент атрымаўся, піша rusjev.net.

Даследуючы гнёзды старажытных земляных вавёрак, расейскія навукоўцы выявілі насенне старажытнай расліны, век якіх ацанілі на 32000 гадоў. Яно знаходзіліся ў лёдзе за 40 мэтраў пад зямлёй. На думку даследчыкаў, гэта быў запас, зроблены ў старажытнасці вавёркамі. Пры бліжэйшым разглядзе насенне выявілася прыналежнымі да гатунку Silene stenophylla, або смолка вузкалістая, нашчадкі якой і сёння шырока распаўсюджаныя ў Сібіру.

Навукоўцы наважылі прарасціць старажытнае насенне - і, на іхняе здзіўлення, спроба была ўдалай. Даследчыкі доўгі час не разумелі, як насенне здолела пражыць так доўга. Каб выкрыць гэтую таямніцу, навукоўцы з Аўстрыі наважылі правесці аналіз ДНК старажытнага насення.

Даследаванне праводзіцца ў аўстрыйскім Універсітэце прыродных рэсурсаў і натуральных навук у Вене. Мэта навукоўцаў - высветліць, якім чынам расліны генетычна прыстасоўваюцца да існавання ў варунках моцнай сухмені, спякоты або холаду. Вынік даследавання мае даць каштоўную інфармацыю пра механізмы прыстасоўвання раслін да змен клімату і дапамагчы захаваць гатункі, якім кліматычныя змены пагражаюць знішчэннем.

Акрамя таго, у рамках праекта навукоўцы вывучаюць вечную мерзлату, якая апошнія гады актыўна растае, каб зразумець, якія чыннікі ў ёй дапамаглі насенню захаваць здольнасць да росту.

«Чалавецтва будзе ўдзячнае нам за ўсякую інфармацыю, якая дапаможа захаваць і прымножыць пасевы ядомых культур», - кажа прафесар венскага універсітэта Маргіт Лаймэр, кіраўнік праекта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках