26 красавiка 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Еўрапейскага цэнтральнага банка расказала пра будучыню сусветнай эканомікі

2
Кіраўніца Еўрапейскага цэнтральнага банка расказала пра будучыню сусветнай эканомікі
КРЫСЦІН ЛАГАРД
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

Пандэмія COVID-19 прывядзе да глыбокіх змен у эканоміцы.

Як інфармуе Інтэрфакс-Украіна, такое меркаванне выказала старшыня Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) Крысцін Лагард.

На ейную думку, паскорыцца пераход да дыгіталізацыі і аўтаматызацыі, ланцужкі паставак стануць карацейшымі, а прамысловасць - больш экалагічнай.

Еўрапейскаму Цэнтрабанку давядзецца захоўваць выключна мяккую грашова-крэдытную палітыку нейкі час і спатрэбіцца распрацаваць фінансавыя інструменты, якія дазволяць фінансаваць трансфармацыю эканомікі, заявіла Лагард у суботу падчас выступу на эканамічным форуме Rencontres Economiques d'Aix-en-Provence, які праходзіў сёлета онлайн.

"Пераход да новых эканамічных мадэляў будзе разбуральным, прычым больш за ўсё ў першыя два гады, - цытуе Лагард агенцтва Bloomberg. - Відавочна, што будзе нанесены ўдар па занятасці і вытворчасці, а надалей мы зможам спадзявацца на паляпшэнне прадукцыйнасці".

"Усё гэта абавязкова паўплывае на спажывецкія кошты, - заявіла яна. - Магчыма, спачатку гэта будзе дэфляцыйны ціск, а затым ужо інфляцыйная дынаміка".

Паводле некаторых ацэнак, ланцужкі паставак у сусветнай эканоміцы скароцяцца прыкладна на 35%, а ўзровень рабатызацыі павялічыцца на 70-75%, сказала яна.

Лагард адзначыла таксама імклівы рост онлайн-гандлю ў перыяд локдаўнаў, калі многія людзі былі вымушаныя заставацца дома. Гэты трэнд, на ейную думку, будзе ўзмацняцца на шкоду традыцыйнаму гандлю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках