26 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзель расейцаў з прыбыткам ніжэй за $200 павялічылася да 45%

15
Дзель расейцаў з прыбыткам ніжэй за $200 павялічылася да 45%
ФОТА: CHARTER97.ORG

Кожны пяты рэспандэнт паведаміў аб значным падзенні даходаў.

За час пандэміі дзель расейцаў з сярэднемесячным прыбыткам ніжэй за 15 тысяч рублёў (блізу $200) узрасла да 45 адсоткаў. Адначасова павялічылася і дзель вельмі беднага насельніцтва, якое жыве на даход менш за 5 тысяч рублёў (блізу $70). Гэта паказала супольнае апытанне кампаніі «Расдзяржстрах жыццё» і навукова-тэхнічнага цэнтра «Перспектыва», паведамляе «Радыё Свабода».

Кожны пяты рэспандэнт паведаміў аб значным падзенні даходаў з пачатку распаўсюджвання ў Расеі каранавіруснай інфекцыі, а кожны дзясяты - аб поўнай страце заробку.

Пры гэтым, паводле звестак папярэдняга даследавання «Расдзяржстрах жыццё», больш за 60 адсоткаў расейцаў не мелі ніякага ашчадку да рэзкага пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы.

У тэлефонным апытанні ўдзельнічалі паўтары тысячы расейцаў з усіх федэральных акруг. Даследаванне праводзілася ў лютым - да ўвядзення асноўных карантынных абмежаванняў і рэжыму самаізаляцыі, і ў чэрвені - пасля паслаблення гэтых захадаў.

У пачатку чэрвеня міністр працы Расеі Антон Кацякоў паведаміў, што больш за два мільёны расейцаў прызнаныя беспрацоўнымі і стаяць на ўліку ў службах занятасці. Максімальная дапамога з прычыны беспрацоўя - 12 130 рублёў - атрымліваюць амаль 450 тысяч чалавек. Спецыялісты ў галіне падбору персаналу сцвярджаюць, што рэальная колькасць беспрацоўных можа быць удвая вышэйшая за афіцыйную статыстыку.

Са звестак Расстата, у траўні ўзровень беспрацоўе ў Расеі дасягнула максімуму за апошнія восем гадоў - больш за чатыры з паловай мільёны чалавек, або 6 адсоткаў ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Падчас карантыну працу прыпынілі 15 мільёнаў чалавек, 680 тысяч з іх трапілі пад скарачэнні.

Колькасць збанкрутавалых расейцаў за першыя шэсць месяцаў 2020 года вырасла на 47 адсоткаў у параўнанні з аналагічным перыядам летась.

Пры гэтым, паводле звестак папярэдняга даследавання «Расдзяржстрах жыццё», больш як 60 адсоткаў расейцаў не мелі ніякага ашчадку да значнага пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках